Футбольных фанаў, што збілі харвацкага заўзятара, могуць дэпартаваць з Расіі
Чатырох футбольных фанатаў з Аргенціны, якія жорстка збілі харвацкага заўзятара, могуць дэпартаваць з Расіі. З такой просьбай звярнулася да расійскіх уладаў міністр бяспекі Аргенціны Патрысія Булрыч. Пра гэта яна напісала ў Твітэры і апублікавала фота апазнаных асобаў, а таксама назвала іх прозвішчы — Эліа, Парда, Эслехер і Каталан.
Інцыдэнт здарыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе, падчас матчу Аргенціна — Харватыя, калі каманда з Лацінскай Амерыкі прайграла з разгромным лікам 0:3. Група аргенцінскіх фанатаў напала на госця з Харватыі ў падтрыбунным памяшканні стадыёна і жорстка яго збіла. Відэа бойкі выклалі на YouTube выпадковыя сведкі здарэння.
Elía, Pardo, Eslejer y Catalán son los 4 violentos identificados en el video que golpean salvajemente al ciudadano croata. Le pedimos a las autoridades de #Rusia que los detengan y deporten. Firmamos un acuerdo para cuidar a los argentinos y ser firmes con los que quiebran la ley pic.twitter.com/Ap2t4oUXbu
— Patricia Bullrich (@PatoBullrich) 22 июня 2018 г.