Футбольныя фанаты сарвалі матч зборных Расіі і Чарнагорыі
Чарнагорцам, якія прымалі гульню на сваім полі, могуць залічыць тэхнічную паразу.
Матч кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы па футболе паміж зборнымі Чарнагорыі і Расіі быў адменены — яго сарвалі заўзятары. Мясцовыя фанаты выкарысталі піратэхніку. Сустрэча, якая праходзіла 27 сакавіка на стадыёне ў Падгорыцы, была спыненая на першай жа хвіліне, калі выпушчаны з трыбуны фаер трапіў у расійскага брамніка Ігара Акінфеева. У выніку ініцыдэнту футбаліста атрымаў страсенне мозгу, паведамляе ВВС.
Матч аднавілі праз 40 хвілінаў. Гульцы так і не змаглі адкрыць лік. На 66-й хвіліне сустрэчы ў футбалістаў з трыбун зноў паляцеў нявызначаны прадмет, пасля чаго суддзя вырашыў канчаткова спыніць гульню, піша Lenta.ru
Згодна з рэгламентам УЕФА, зборнай Чарнагорыі па футболе могуць залічыць тэхнічную паразу, бо гаспадары поля не змаглі забяспечыць бяспеку гульні.