Гадавіна Еўрамайдана: тэракт у Харкаве, Марш годнасці ў Кіеве (фота, відэа)
Калі ў Кіеве праходзіў марш з удзелам еўрапейскіх лідараў, у Харкаве адбыўся выбух.
Выбух побач з Палацам спорту ў Харкаве адбыўся днём 22 лютага. Каля сотні чалавек выйшлі на марш у Харкаве ў гадавіну Еўрамайдана. Актывісты планавалі прайсці Маршам еднасці ў напрамку плошчы Свабоды, але прайшлі літаральна 100 метраў, калі адбыўся выбух.
У Харкаве адбыўся выбух падчас Марша еднасці, ёсць загінулыя (фота, відэа)
СБУ кваліфікавала яго як тэракт і ўвяла ў Харкаве антытэрарыстычную аперацыю. Паводле розных звестак, загінулі два ці тры чалавекі, адзін з іх міліцыянт. Каля 15 чалавек пацярпелі. Дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі паведаміў, што Служба бяспекі Украіны затрымала людзей, якія могуць быць датычныя да выбуху.
СБУ заяўляе, што затрымала падазраваных у харкаўскім выбуху
Пазней мясцовы жыхар апублікаваў відэа моманту выбуху. Мужчына з дзіцем і жонкай прагульваўся ў цэнтры Харкава і вырашыў зняць на тэлефон шэсце. Ён пачаў здымаць, а праз паўхвіліны адбыўся выбух.
З’явілася відэа моманту выбуху ў Харкаве
Пракурор Харкаўскай вобласці Юрый Данільчанка паведаміў, што выбух каля Палаца спорту ў Харкаве адбыўся ад самаробнай выбуховай прылады.
Па словах пракурора, выбуховая прылада была наладваная абрэзкамі арматуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна ляжала ў цэлафанавым пакеце і была прыкапаная ў снезе. У якасці выбуховага рэчыва, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся траціл, кажа Данільчанка.
Выбуховая прылада ў Харкаве была наладаваная арматурай і прыкапаная ў снезе
У сваю чаргу, начальнік УСБУ ў Харкаўскай вобласці Аляксандр Півавар паведаміў, што, верагодна, аналагічная выбуховая прылада выкарыстоўвалася для выбуху каля Маскоўскага райсуда Харкава 19 студзеня.
Ён дадаў, што дзякуючы "Газелі", якая праязджала міма месца выбуху ў момант спрацоўвання прылады, колькасць ахвяр меншая, чым магла б быць.
Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што ў выніку тэракту загінуў вядомы Харкаўскі актывіст Ігар Талмачоў і падпалкоўнік міліцыі Рыбальчанка, які прыехаў з горада Першамайска арганізоўваць суправаджэнне мітынгу.
Таксама было паранена 11 удзельнікаў мірнай акцыі. І ў тым ліку 5 міліцыянтаў, якія ішлі ў ачапленні калоны дэманстрантаў, удакладніў Герашчанка.
У гэты час у Кіеве праходзіў Марш годнасці ў памяць герояў Нябеснай сотні — загінулых год таму падчас сутычак на майдане.
На марш прыехалі еўрапейскія лідары — прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк, Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт ЕС Дональд Туск, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска, прэзідэнт Малдовы Нікалас Цімофці, Грузіі Георгій Маргелашвілі. Яны разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прынялі ўдзел у малітве на Майдане Незалежнасці. Да гэтага Парашэнка паказаў гасцям расійскую тэхніку на выставе на Міхайлаўскай плошчы.
У Кіеве прайшоў Марш годнасці (фота)