Гадзіннік Мясніковіча за 37 тысяч долараў — падатковая таямніца

Еўрарадыё пацікавілася, ці правяралі падаткавікі, з якіх даходаў Мясніковіч набыў сабе гадзіннік за 37 тысяч долараў. Але намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску не дала канкрэтнага адказу на гэтае пытанне.



Шаўчэнка: “Давайце будзем сыходзіць з таго, што любая інфармацыя, атрыманая падатковымі органамі, гэта падатковая таямніца. Гэта патрабаванне артыкула 79 Падатковага кодэкса. Хто падаваў дэкларацыю і пра што, гэта з’яўляецца падатковай таямніцай. У чалавека маглі быць даходы, якія належаць абавязковаму дэклараванню, а маглі і не быць”.



Шаўчэнка дадае, што як дзяржчыноўнік Мясніковіч, безумоўна, падае дэкларацыю. Але правярае яе Адміністрацыя прэзідэнта.



Фота Антона Матолькі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі