Галадоўка ў Бабруйску: Ужо 9 чалавек

Усе галадоўшчыкі працуюць на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў. Шасцёра з іх галадаюць на працоўных месцах – ля станкоў, інфармуе “Радыё “Свабода”. Кіраўнік суполкі “Свабоднага прафсаюзу Беларускага” Міхаіл Кавалькоў галадае ля прахадной. На тэрыторыю прадпрыемства яго не пускаюць. Да акцыі пратэсту далучыліся і двое раней звольненых з заводу актывістаў прафсаюзу. Яны разам з Кавальковым галадаюць ля прахадной.

Пасля публікацый у СМІ адміністрацыя прадпрыемства правяла праверку з мэтай высветліць, ці насамрэч людзі галадаюць на працоўных месцах. Чацвёра працаўнікоў, якія 25 сакавіка распачалі акцыю пратэсту, падцвердзілі свой удзел у ёй. Паводле прафсаюзнага актывіста, праверку загадалі правесці з Міністэрства прамысловасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі