Галандскі дызайнер прадставіла калекцыю сукенак з... аўтамабіляў (відэа)

Галандскі дызайнер Анук Віппрэхт прадставіла ў Берліне незвычайную калекцыю сукенак. Яны вырабленыя з пластыку, дэталі былі раздрукаваныя на 3D-друкарцы. Таксама былі выкарыстаныя часткі ад Audi A4, інфармуе Еспресо.TV.

У калекцыі чатыры сукенкі, выкананыя ў чорным і белым колерах. Кожную з іх выраблялі па 3 дні. "Ад аўтамабіля можна ўзяць тое, што сапраўды звязвае чалавека з машынай", — кажа Віппрэхт. На дваіх сукенках можна пабачыць лямпачкі і датчыкі, лазерныя дальнамеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі