Галдзянкоў: Беларусі вельмі патрэбныя не выдуманыя, а рэальныя героі

Міхаіл Галдзянкоў лічыць, што славуты польскі пісьменнік "паланізаваў беларускіх гістарычных асобаў", скажаючы іх імёны і сутнасць дзейнасці. Раман "Пан Кміціч" (дарэчы, рускамоўны, яго трэцяя частка яшчэ рыхтуецца да друку), прысвечаны трагічнай вайне з маскавітамі 1654-1667 гадоў, калі загінуў кожны другі жыхар Беларусі. Галоўны герой — беларускі шляхціч Самуль Кміціч.

111028 Galdziankou_site.mp3
Міхаіл Галдзянкоў: Гэта сапраўдная гістарычная постаць — аршанскі шляхціч, палкоўнік Вялікага княства Літоўскага. Менавіта з яго і "спісаў" Генрык Сянкевіч вобраз Анджэя Кміціца, пры гэтым моцна яго сказіўшы. У Сянкевіча Анджэй быў першапачаткова нейкім рабаўніком, але вядома, што насамрэч нікога ён не рабаваў. Не было такой маральнай эвалюцыі са зладзея да патрыёта. Гэта ўсё чыстай вады фантазія Сянкевіча.

Палякам у той час быў патрэбны такі раман. Сваім раманам Сянкевіч дадаў палякам бадзёрасці і ўпэўненасці, што Польшча была некалі гераічным краем, білася за свабоду.

Мой раман у вялікай ступені адлюстроўвае рэальныя падзеі. Адзінае, што прыдумаў — гэта дыялогі, падзеі ў жыцці Кміціча, пра якое вядома вельмі мала. Але гэта мастацкі раман. Па вялікім рахунку Кміціч — гэта такі збіральны вобраз, патрыёт, які змагаецца за сваю Айчыну, за сваю краіну, за сваё каханне...

Еўрарадыё: Наколькі сёння запатрабаваныя падобныя творы ў беларускім грамадстве?

Міхаіл Галдзянкоў: Лічу, што такія творы сёння ў Беларусі больш запатрабаваныя, чым калісьці ў Польшчы. Гадоў 6-7 таму я размаўляў з маім сябрам і калегам Вадзімам Дзеружынскім пра тое, што Беларусі патрэбныя літаратурныя героі. Пры гэтым, не выдуманыя, а рэальныя. У нас ёсць свае "тры мушкецёры", можна раман напісаць, у нас можна пісаць свае, чыста беларускія дэтэктывы, знайсці і Шэрлака Холмса, і Пуаро... Проста гэтым ніхто ніколі не займаўся. І вось мой сябра пачаў пісаць дэтэктыў на беларускай аснове, а я ўзяўся за самую такую "белую", самую невядомую старонку гісторыі не толькі беларускай, але нават еўрапейскай. Гэта "невядомая" вайна тых гадоў, пра якую пісаў Генадзь Сагановіч у сваёй дакументальнай кнізе...

Расійскія аўтары часам спасылаюцца на гэты перыяд, але хіба яны самі не разумеюць, што тут адбывалася. Пішуць, што "была нейкая этнічная трагедыя ў Літве", пры гэтым не тлумачаць, на чым яна палягала, хто ў ёй быў вінаваты. У мяне ўсё у гэтым рамане расстаўлена па паліцах.

Еўрарадыё: Які наклад вашага раману, ці прачытаюць яго беларусы?

Міхаіл Галдзянкоў: Две кніжкі ўжо выйшлі, трэцяя на падыходзе. Наклад невялікі — па 3 тысячы асобнікаў кожная. Наколькі я ведаю,  большая частка накладу пойдзе ў Расію. Але нешта застанецца і ў беларускіх кнігарнях.

Я лічу, што гэта падзея і ў маёй літаратурнай біяграфіі, і ў беларускай гістарычна-мастацкай літаратуры. Таму я адважыўся першы раз на прэзентацыю кнігі, чаго я раней не рабіў. Яна адбудзеццца ў кнігарні “логвінаЎ” 1 лістапада (пачатак у 18-30).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі