Галкіпера футбольнай зборнай Італіі збілі і абрабавалі на 500 тысяч еўра
Джанлуіджы Донарума / gettyimages.com
Галкіпера футбольнай зборнай Італіі і ПСЖ збілі і абрабавалі на 500 тысяч еўра. У дом Джанлуіджы Донарумы ў прэстыжным раёне Парыжы зламыснікі ўварваліся ў ноч на 21 ліпеня. Яны збілі гаспадара і яго дзяўчыну, а пасля звязалі іх. Забралі з сабой каштоўнасці, якія змаглі знайсці, піша corriere.it.
Праз некалькі гадзін Джанлуіджы Донарума змог вызваліцца. Разам з дзяўчынай ён дайшоў да аднаго з бліжэйшых гатэляў, на месца выклікалі паліцыю. Пацярпелых завезлі ў бальніцу. Выданне адзначае, што брамнік "злёгку паранены", а яго нявеста "выглядае цэлай".
Вядома, што Донарума толькі вярнуўся з ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.