Галоўчанка: санкцыі прымушаюць канцэнтраваць увагу на абароназдольнасці

Галоўчанка: санкцыі прымушаюць канцэнтраваць увагу на абароназдольнасці

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка выступіў на адкрыцці ў Мінску 10-й міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021. У сваёй прамове ён згадаў санкцыі, уведзеныя Захадам супраць уладаў нашай краіны.

"Мы заўсёды імкнуліся і пацвярджаем сваё імкненне ўмацоўваць добрыя ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі і народамі, — гаварыў Галоўчанка. — Але разам з тым няпростае становішча ў свеце і чарговыя спробы агрэсіі [супраць Беларусі], пакуль эканамічнай, прымушаюць нас, вядома ж, канцэнтраваць увагу на праблематыцы ўмацавання абароназдольнасці".

Паводле слоў прэм'ера, пытанні тэхналогій у сферы абароны з'яўляюцца адным са складнікаў дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, таму прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі ў ваенна-тэхнічнай сферы становіцца "забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці, імпартазамяшчэння, развіцця прамысловай кааперацыі са стратэгічнымі саюзнікамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі