Галоўнага інжынера "Белпошты" ў Брэсце затрымалі за хабар

Галоўнага інжынера "Белпошты" ў Брэсце затрымалі за хабар

У Брэсце міліцыянты затрымалі за хабар галоўнага інжынера Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта", паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 20 лютага. 46-гадовага супрацоўніка "Белпошты" затрымалі ў ягоным кабінеце пры атрыманні хабару — 200 рублёў. За гэтыя грошы ён мусіў дапамагчы дырэктару аднаго з прадпрыемстваў у правядзенні будаўнічых работ.

Пазней прааахоўнікі выявілі яшчэ некалькі эпізодаў яго супрацьпраўнай дзейнасці. 

Паводле звестак аператыўнікаў, прадстаўнікі розных камерцыйных структур, якія ўдзельнічаюць у тэндэрах, мусілі плаціць галоўнаму інжынеру ад 3% да 6% ад сум зробленых работ. Сумы хабару вар'іруюцца ад 1000 да 10 000 рублёў.

Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу. Мужчыну пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Галоўны інжынер арыштаваны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі