Галоўная ялінка Пінска — ідэалагічна правільная: свеціцца чырвоным і зялёным
Галоўную навагоднюю ялінку ў Пінску сёлета ўпрыгожылі новай гірляндай, піша "Медиа-Полесье".
Рознакаляровых святлодыёдаў у ёй так шмат, што пры асвятленні ялінка цалкам мяняе колер — становіцца чырвонай, сіняй, зялёнай і г.д. Альбо на ёй загараюцца адначасова чырвоныя і зялёныя святлодыёды — тады ялінка набывае колер дзяржаўнага сцяга.
Камунальнікі паведамілі, што новая гірлянда зроленая ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.