Гамальчанін скраў мопса ў падарунак жонцы

Гамальчанін скраў мопса ў падарунак жонцы

Гамяльчанін скраў мопса, каб зрабіць падарунак жонцы, а цяпер яго затрымалі за крадзеж. Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі,  гэтае здарэнне адбылося яшчэ ў канцы верасня. Сабака быў на прывязі ля крамы па вуліцы Свірыдава, куды зайшла яго гаспадыня.

Зламыснік пабачыў жывёлу і вырашыў яе скрасці, каб зрабіць падарунак жонцы. Жонка, аднак, не вельмі ўсцешылася: муж прывёў да яе мопса, а яна хацела французскага бульдога, таму запатрабавала вярнуць сабаку.

Але ж выкрадальнік мопса трапіў у міліцыю хутчэй, чым знайшоў гаспадыню мопса: тая адразу напісала заяву пра знікненне гадаванца і праваахоўнікі ўжо вялі пошукі злодзея. 13 кастрычніка яго затрымалі, а мопс вярнуўся да сваёй гаспадыні.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі