Гамельчука Барыса Анікеева затрымлівалі — нібыта, за абразу прэзідэнта
Гомельскага актывіста Барыса Анікеева 16 сакавіка затрымалі міліцыянты і паведамілі, быццам ён "абразіў прэзідэнта".
У каментары тэлеканалу "Белсат" Анікееў распавёў, што міліцыянты прыйшлі да яго дадому, а адтуль завезлі ў пастарунак: "Прыйшлі міліцыянты і зачынілі дзверы. Таму што ў мяне быў пост на Фэйсбуку (калаж "Казачныя жывёлы" за 14 сакавіка). Я падняў увесь горад, Кастусь Жукоўскі падскочыў, і пачалі па-іншаму размаўляць. Завезлі ў пастарунак, хацелі зачыніць у камеры, пачалі кудысьці тэлефанаваць. Ну, і пасля сталі, як кажуць, па-іншаму размаўляць".
Па словах Анікеева, у міліцыі яму прапаноўвалі падпісаць пратакол, але ён адмовіўся. Мужчына заявіў міліцыянтам, што ён нічога не рабіў. Пад вечар 16 сакавіка Анікеева адпусцілі з пастарунку.