Гамяльчанка спрабавала перайсці ўкраінскую мяжу па пашпарце сваёй сястры
Жыхарка Гомеля спрабавала перасячы беларуска-ўкраінскую мяжу па пашпарце сваёй сёстры-блізняткі. Маладая жанчына была затрыманая ў ноч з 29 на 30 лістапада. Метадам "кантрольнага апытання" памежнікі вызначылі, што пашпарт не належыць затрыманай. Гамяльчанка прызналася, што па пашпарце сваёй сястры яна збіралася вылецець з Украіны на адпачынак у Егіпет.
З пункта пропуску "Новая Гута" жанчыну вярнулі дадому, ёй пагражае штраф.
БелаПАН
З пункта пропуску "Новая Гута" жанчыну вярнулі дадому, ёй пагражае штраф.
БелаПАН