Гамяльчанка змарнавала ў інтэрнэт-казіно Br28 тыс з фірмы, дзе працавала

Гамяльчанка змарнавала ў інтэрнэт-казіно Br28 тыс з фірмы, дзе працавала

Гамяльчанка змарнавала ў інтэрнэт-казіно 28 тысяч рублёў, якія належалі фірме, дзе яна працавала галоўным бухгалтарам. Слуханне судовай справы па факце раскрадання шляхам злоўжывання завяршылася ў гарадскім судзе, піша sb.by

Следства вызначыла, што 31-гадовая жанчына трапілася на незаконным выкарыстанні сродкаў сваёй фірмы, калі аднойчы не выйшла на працу і перастала адказваць на тэлефанаванні кіраўніка арганізацыі. Тады якраз надышоў тэрміну выплаты падаткаў, а бухгалтарка знікла. Дырэктар сам вымушаны быў зрабіць пералічэнні і выкрыў адсутнасць на рахунку фірмы 28 тысяч рублёў.

Пазней выявілася, што абвінавачаная пераводзіла сродкі фірмы на свой рахунак і выкарыстоўвала іх, каб гуляць у інтэрнэт-казіно. Такое захапленне яна мела з 2013 года і прызнавалася, што часам выйгравала да 30 тысяч долараў, аднак пройгрышы здараліся часцей і былі большымі.

Раней жанчына таксама “пазычала” грошы ў іншых фірмах, дзе працавала бухгалтарам. Аднак раней гэта былі невялікія сумы, да 500-600 рублёў, якія яна вярнула прадпрыемствам і пазбегла крымінальнай адказнасці.

Гэтым разам яна зноў вярнула скрадзенае ў поўным аб’ёме, але перад судом уцякла. Праз некалькі месяцаў яе затрымалі ў Расіі і даставілі ў Гомель. Факт уцёкаў негатыўна паўплываў на пазіцыю дзяржаўнага абвінавачання і на рашэннне суда: жанчыку асудзілі на 5 гадоў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі