Ганаровая варта ля помніка ахвярам тэракту ў мінскім метро (фотафакт)

Ганаровая варта ля помніка ахвярам тэракту ў мінскім метро (фотафакт)

Раніцай 11 красавіка ля памятнай шыльды каля станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро стаіць ганаровая варта. Мінчукі прыносяць на гэтае месца жывыя кветкі.

На сёння прыпадаюць 5-я ўгодкі тэракту на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро, у выніку якога загінулі 15 чалавек, 387 чалавек атрымалі раненні. У арганізацыі тэрарыстычнага акту абвінавацілі ўраджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яны былі асуджаныя да смяротнай кары і ў сакавіку 2012 года расстраляныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі