Гандбалісты-легіянеры брэсцкага клуба прачыталі беларускія хуткамоўкі
Гандбалісты-легіянеры БГК імя Мяшкова прачыталі беларускія хуткамоўкі. Такім чынам спартсмены паўдзельнічалі ў Дні роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У выніку атрымаўся вельмі смешны відэаролік. Гандбалісты з Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Славеніі і Харватыі вельмі радаваліся, калі ў іх атрымлівалася прачытаць кароткі беларускамоўны тэкст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.