Гандбольны клуб, які падтрымаў Алену Леўчанка, адхілілі ад чэмпіянату Беларусі

Гандбольны клуб, які падтрымаў Алену Леўчанка, адхілілі ад чэмпіянату Беларусі

1 кастрычніка Беларуская федэрацыя гандбола адхіліла ад чэмпіянату і Кубку Беларусі гандбольны клуб  "Віцязь-Леон", вынікі матчаў анулююцца. Яна спасылаецца на рэгламент, які прадугледжвае зняцце каманды з першынства за няяўку на матч. Як паведамляла Еўрарадыё, 30 верасня клуб "Віцязь-Леон" з-за арышту баскетбалісткі Алены Леўчанка заявіў, што не выйдзе на матч з камандай "Машэка": "Гандбольны клуб "Віцязь" лічыць арышт Алены Леўчанка незаконным. У сувязі з гэтым мы не маем маральнага права выходзіць сёння на пляцоўку".

Гандбалісты пісалі, што свядома пайшлі на такі крок, "пратэстуючы супраць беззаконня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі