Гандлёвыя сеткі захаваюць зніжку ў 10% на тавары для уразлівых катэгорый
У Беларусі захаваюць зніжкі для малазабяспечаных слаёў насельніцтва / pixabay.com
Гандлёвыя сеткі ў 2023 годзе захаваюць зніжку ў 10% на тавары для уразлівых катэгорый насельніцтва. Адпаведнае пагадненне падпісалі 28 снежня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак, перадае БЕЛТА.
Гэтае пагадненне, падпісанае ў студзені, было разлічанае на паўгода, потым яго палоўжылі да канца 2022 года. Цяпер дакумент падоўжылі яшчэ раз.
"Гандлёвымі сеткамі было выдадзена больш за 1,5 мільёна зніжкавых картак, сума сацыяльнай зніжкі за мінулы перыяд перавысіла 21 мільён рублёў. Мы абмяркоўвалі з гандлёвымі арганізацыямі, як нам дзейнічаць далей, і аднагалосна прыйшлі да меркавання, што неабходна гэтую папулярную акцыю падоўжыць. Няма тых, хто адмовіўся, усе падтрымалі падаўжэнне", — сказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
Зніжку атрымліваюць пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем'і ды малазабяспечаныя слаіям насельніцтва. Пад яе трапляюць такія тавары, як хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловыя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, мяса курэй, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна ды іншыя тавары.
Пагадненне падпісалі 14 гандлёвых сетак (усяго 17 суб'ектаў гаспадарання).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.