Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)

2 кастрычніка ў тэатры Янкі Купалы ў Мінску адбыўся вялікі канцэрт Ганны Хітрык і гурта Sounduk. З аднаго боку, каманда святкавала свой сёмы Дзень нараджэння. З іншага — развітвалася з Ганнай, якая разам з мужам і сынам з'язджае жыць у Ізраіль. І гэты канцэрт — апошні, і не вядома, калі будзе наступны. Але, сказала спявачка ў нядаўнім інтэрв'ю Еўрарадыё, канцэрт абавязкова будзе:

"...Я абавязкова прыеду на канцэрт. Абавязкова. Не ведаю, каму гэта будзе трэба на той момант, акрамя мяне і музыкаў. Але, чаму не? Не ў сэнсе, што я прыеду "зорка з Ізраіля". Я выдатна разумею, што пройдзе час, і наогул ніхто не будзе памятаць, хто такая Аня Хітрык... Але я спадзяюся, што хтосьці будзе мяне чакаць, вельмі спадзяюся..."

Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)

Гледачам, якія збіраліся на канцэрт "Сундука", было загадзя прапанавана абраць дзве любімыя песні каманды і напісаць пра гэта гурту. Таму выступ складаўся з самых любімых кампазіцый публікі. 

Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)

Атрымаўся прыгожы і моцны, эмацыйны і крыху сумны трохгадзінны канцэрт-казка з дэкарацыямі і жывымі эмоцыямі. Ганна размаўляла гэтым разам менш, чым звычайна. Было бачна, што яна стрымлівае слёзы.

Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)
Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)
Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)
Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)
Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)
Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)
Ганна Хітрык развіталася з прыхільнікамі вялікім канцэртам (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі