Ганна Канапацкая анансавала стварэнне ўласнай партыі — нацыянальна-дэмакратычнай
У Беларусі можа з'явіцца яшчэ адна палітычная партыя — нацыянальна-дэмакратычная. Яе стварэнне анансавала Ганна Канапацкая падчас свайго тэлевыступу 28 ліпеня.
"Абапіраючыся на касцяк сваёй перадвыбарчай каманды і шматлікіх прыхільнікаў, будзе створана новая, нацыянальна-дэмакратычная партыя. Якая аб'яднае ўсіх, для каго незалежная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь не проста словы, а непарушная каштоўнасць", — заявіла кандыдатка ў прэзадэнты.
Дарэчы, Нацыянльна-дэмакратычная партыя ў Беларусі ўжо існавала ў 1990-х гадах. Большасць яе чальцоў складалі выхадцы з БНФ. Сваімі мэтамі партыя называла нацыянальнае адраджэнне беларускага народа, дасягненне беларускай нацыяй і дзяржавай узроўню перадавых нацыянальнасцяў і дзяржаў свету, усталяванне ў Беларусі прынцыпаў дэмакратыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.