Ганна Канапацкая заявіла, што сабрала больш за 100 тысяч подпісаў
Ініцыятыўная група Ганны Канапацкай сабрала 100 100 галасоў за яе вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты. Пра гэта прэтэндэнтка паведаміла праз свой акаўнт у Фэйсбуку.
Яна напісала:
"Адзiны апазiцыйны прэтэндэнт на пасаду прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Ганна Канапацкая мае 100 100 подпiсаў у сваю падтрымку. Вялікая падзяка сябрам маёй ініцыятыўнай группы и майго штабу. Асобная падзяка кіраўніцтву апазіцыйных партый и рухаў за падтрымку. Без вашай дапамогі было бы цяжка.
Толькі разам мы зможам адстаяць нашу Незалежнасць ад крамлёўскай агрэсіі і гібрыднага аншлюсу.
Жыве Беларусь!"
Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты палітык павінен сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Канапацкая стала чацвёртым прэтэндэнтам, які набраў неабходную колькасць подпісаў. Раней пра пераадоленне неабходнага бар'еру паведамлялі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі (больш за 1 мільён подпісаў), Віктара Бабарыкі (230 тысяч), Валерыя Цапкалы (120 тысяч).
Збор подпісаў заканчваецца 19 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.