Гарачая вада і ацяпленне падаражэюць з 1 чэрвеня

Гарачая вада і ацяпленне падаражэюць з 1 чэрвеня

У Беларусі з 1 чэрвеня павялічацца субсідаваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады. 1 Гкал замест цяперашніх 16,9259 рубля стане каштаваць 18,4831 рубля, піша TUT.by. Дарэчы, эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя паслугі застанецца ранейшым — 88,99 рубля за 1 Гкал. 

Штогод у нашай краіне тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі планава павышаюць у рамках 5 долараў (у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі). Цяперашняе падаражанне праводзіцца ў рамках планавага павышэння тарыфаў. 

Сёлета тарыфы на камунальныя паслугі ўлады вырашылі павысіць у два этапы. З 1 студзеня выраслі кошты на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, капрамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. Гэтае павышэнне склала 3,9 долара. Цяпер з 1 чэрвеня падаражэюць паслугі цеплазабеспячэння — на 1,1 долара.

Пры гэтым эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне з 1 студзеня таксама вырас — з 81,42 да 88,99 рубля за 1 Гкал. Менавіта паводле такіх разлікаў давядзецца плаціць з 1 кастрычніка асобам, не занятым у эканоміцы, — так званым "дармаедам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі