Гарбачоў лічыць абгрунтаваным рашэнне Масквы аб прыпыненні дзеяння ДОВСЕ
Экс-прэзідэнт СССР Міхась Гарбачоў упэўнены ў неабходнасці ДОВСЕ (Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе), але лічыць абгрунтаваным рашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыпыніць дзеянне гэтай дамовы.
"ДОВСЕ – вельмі важная дамова для кантынента, таму мы і падпісалі яе ў 1990 годзе. Гэта быў для нас вельмі цяжкі, але важны крок, паколькі мы жадалі стварыць перадумовы будаўніцтва новай Еўропы", – сказаў у нядзелю "Интерфаксу" Міхіл Гарбачоў.
Разам з тым, па яго меркаванні, было б цалкам незразумела, калі б Расія адзіная выконвала дамову, а іншы бок яе нават не ратыфікаваў. "Прычым асабліва пытанне абвастрыўся з улікам размяшчэння элементаў амерыканскай ПРО ва Усходняй Еўропе. Тут правы Расіі яўна парушаныя, і партнёры дзейнічаюць не па-партнёрску", - падкрэсліў Гарбачоў.
Тым часам Беларусь, адна з чатырох (разам з Расияй, Украинай и Казахстанам) краінаў, якія ратыфікавалі ДОВСЕ, пакуль не разглядае пытанне аб мараторыі на выкананне дамовы. Пра гэта заявіў "Интерфаксу" начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыям Беларусі Аляксандр Бужан.