Гатэль “Гродна” прадалі кітайцам за 3 мільёны долараў
У Гродне 16-павярховы будынак гатэля “Гродна” прадалі кітайскім інвестарам з аўкцыёну. Ад продажу атрымалі 63 мільярды рублёў або 3 мільёны долараў, паведамляе БЕЛТА.
Новым уладальнікам гродзенскага гатэля стала “Гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн” з кітайскай правінцыі Ганьсу. Неўзабаве з’явіцца праект рэканструкцыі будынка.
Як заявіў старшыня праўлення кітайскай кампаніі Чжан Цюаньнянь, Гродна робіцца ўсё больш прывабным для турыстаў з Кітаю. Інвестары спадзяюцца прыцягнуць у беларускі горад яшчэ болей сваіх суайчыннікаў.