Гаварцова і Якімава не прабіліся ў асноўную сетку турніру ў Сіднэі
Першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу) 11 студзеня стартуе на турніры Medibank International у аўстралійскім Сіднэі. Прызавы фонд турніру складае 600 тысяч долараў. У першым крузе "пасеяная" пад 6-м нумарам Азаранка сустрэнецца з нямецкай тэнісісткай Сабін Лісіцкі (22). Паміж сабой спартоўкі сустракаліся адзін раз — летась на турніры ў Мемфісе перамогу атрымала Азаранка, адзначаюць "Беларускія навіны".
Яшчэ дзве беларускі спрабавалі прабіцца ў асноўную сетку турніру праз кваліфікацыю, але спыніліся ўжо ў першым раўндзе. Вольга Гаворцава (50) прайграла Шанэль Шыперс (127) з ПАР — 2:6, 3:6, а Настасся Якімава (109) саступіла Патрысіі Майр (91) з Аўстрыі — 3:6, 6:1, 4:6.
Беларуска Дар'я Кустова (119) спрабавала прабіцца ў асноўную сетку турніру Moorilla Hobart International у аўстралійскім Хобарце (прызавы фонд 220 тысяч долараў), але ў першым крузе кваліфікацыі прайграла румынскай тэнісістцы Моніцы Нікулеску (103) — 3:6, 4:6.
У парным разрадзе гэтага турніру гуляла беларуская пара Вольга Гаварцова/Таццяна Пучак, але ўжо ў першым крузе змушана была саступіць дарогу італьянскаму дуэту Сара Эрані/Раберта Вінчы — 6:2, 3:6 (4:10).