“Гавары праўду” святкуе пяцігоддзе “па-сямейнаму”
Грамадская кампанія святкуе юбілей “у вузкім коле” і без палітычных мерапрыемстваў.
Кампанія “Гавары праўду”, заснаваная ў 2010 годзе, святкуе пяцігоддзе 25 лютага. Святкаванне пройдзе без палітычных мерапрыемстваў, у коле заснавальнікаў і сяброў кампаніі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў актывіст кампаніі Сяргей Вазняк.
Сяргей Вазняк: “Увечары будзем адзначаць у вузкім коле паплечнікаў, якія мелі дачыненне да заснавання кампаніі 5 гадоў таму. Гэта будзе “у сямейным коле”, без палітычных мерапрыемстваў”.
Грамадская кампанія “Гавары праўду” за 5 гадоў існавання прыняла ўдзел у трох выбарчых кампаніях. Самая гучная — презідэнцкія выбары 2010 года, пасля якіх лідар “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў апынуўся ў СІЗА КДБ разам з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты.