Гайдукевіч абверг праект Канстытуцыі, які апублікавала Каардынацыйная рада

Гайдукевіч абверг праект Канстытуцыі, які апублікавала Каардынацыйная рада

"Праект Канстытуцыі", апублікаваны Каардынацыйнай радай, не мае дачынення да рэальнага праекту. Пра гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў у каментары парталу TUT.by.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні КР апублікавала дакумент, атрыманы з уласных крыніц. У ім былі прапановы па змене Канстытуцыі.

На думку Гайдукевіча, гэта прапановы толькі ад адной з пляцовак, дзе абмяркоўваюцца магчымыя змены Канстытуцыі. "Тое, што выкінулі ў інтэрнэт, на мой погляд, гэта проста набор нейкіх прапаноў нейкі з пляцовак, на якіх па ўсёй краіне абмяркоўваюцца змены ў Канстытуцыю. Таму што я не бачу ў гэтым дакуменце ні сістэмы, ні логікі. Тым больш, Там няма важных палітычных прапаноў: пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам і парламентам, змены выбарчага заканадаўства і іншага", — кажа дэпутат.

Ён заяўляе, што збор прапановаў ад грамадзян усё яшчэ ідзе. Гатовы праект змененай Канстытуцыі ў Палату прадстаўнікоў яшчэ не паступаў. Гадукевіч прагназуе, што праект Канстытуцыі з'явіцца напрыканцы лістапада або ў снежні. 

Крыніцы TUT.by паведамілі, што дакумент, апублікаваны Каардынацыйнай радай, быў разасланы па прафсаюзах. Верагодна, яго аўтарам была афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі