Газпрам аднавіў пастаўкі па трубе “Паўночны паток-1”
Газ / pixabay
Прыродны газ ізноў пачаў ісці па трубе “Паўночны паток-1”, якая злучае Расію з Германіяй, піша Washington Post.
На мінулым тыдні трубавод адвялі на планавую тэхабслугу. Гэта выклікала турботу еўрапейцаў, якія рыхтаваліся да таго, што пасля рамонту пастаўкі адноўлены не будуць. У Еўропе ўсё яшчэ застаецца шэраг краін, у значнай ступені залежных ад расійскага газу, сярод якіх Германія і Італія.
Але струмень газу па газаводзе “Паўночны паток-1” аднавіўся ў 6 гадзін раніцы, паведамляе нямецкі аператар Gascade. Пакуль што незразумела, якія аб'ёмы газу прапампоўваюцца па трубе.
Журналісты Washington Post са спасылкай на прадстаўніка кампетэнтнага органа Германіі пішуць, што “ёсць азнакі таго, што паток будзе складаць толькі каля траціны прапускной здольнасці”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.