"Газпрам": Цана на газ для Беларусі будзе ніжэйшай, а для Ўкраіны вышэйшай

"Цана на газ для Беларусі будзе ніжэйшай, чым гэта меркавалася па першапачатковым кантаркце", - такую заяву ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москва" зрабіў афіцыйны прадстаўнік "Газпраму" Сяргей Купрыянаў. Паводле яго словаў, гэта звязана з "карэкціроўкай цэнаў на сусветным рынку".  А вось кошт расійскага газу для Ўкраіны ў 2009 годзе ўзрасце, сказаў Купрыянаў.

Нагадаем, цана на газ для Беларусі абмяркоўвалася падчас нядаўняй сустрэчы ў Маскве Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Ніякіх лічбаў пакуль не было названа, аднак, паводле "ўцечак", цана на расійскі газ для нашай краіны ў першым квартале 2009 года можа скласці 160-170 долараў за тысячу кубаметраў. І ўжо бліжэйшымі днямі ў Маскву паедзе беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам, каб канчаткова ўзгадніць кошт і падпісаць дамову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі