"Газпрам" паведаміў пра парушэнні кантракту пры пастаўках газу ў Беларусь

"Газпрам" паведаміў пра парушэнні кантракту пры пастаўках газу ў Беларусь

Кампанія "Газпрам" заявіла, што пры пастаўках газу ў Беларусь і Малдову, былі парушаныя кантрактныя абавязанні. Пра гэта паведамляецца ў штоквартальнай справаздачы на афіцыйным сайце прадпрыемства. 

Праўда, парушэнні былі не з боку ўласна Беларусі, а з боку прадпрыемства "Газпрам трансгаз Беларусь", якое з'яўляецца даччыным прадпрыемствам "Газпрама".

"Са спажыўцоў газу блізкага замежжа выпадкі парушэння кантрактных абавязацельстваў па аплаце ў перыяд 2017 года — III квартала 2018 года мелі месца ў АТ "Малдоўгаз", ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", ЗАТ "КТЭ" і LT Gas Stream", — адзначаецца ў дакуменце.

Дарэчы, у верасні 2018 года паведамлялася, быццам Мінск і Масква дамовіліся наконт разлікаў за газ, які пастаўляе "Газпрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі