Генералаў дзяржбяспекі могуць адпусціць? — Беларускі партызан

Да гэтага часу афіцыйныя асобы не рашаюцца ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра затрыманне генералаў КДБ Сцяпана Сухарэнкі і Васіля Дземянцея. Інтэрнэт-выданне “Беларусі партызан”, якое ў пятніцу першае паведаміла пра затрыманне, мяркуе, што падзеі могуць развівацца па двух сцэнарах. Магчыма, афіцыйныя асобы будуць чакаць дзесяць дзён да прад’яўлення былым кіраўнікам спецслужбы афіцыйнага абвінавачання.

Аднак нельга выключаць, што затрыманне было акцыяй застрашэння і генералаў хутка адпусцяць. У апошнім выпадку факт часовага затрымання Сухарэнкі і Дземянцея будзе абвяргацца.

Крыніцы “Беларускага партызана” называюць дзве версіі прычын арышту. Адныя сцвярджаюць, што такім чынам генералам перашкодзілі з’ехаць у Маскву (і, магчыма, не з пустымі рукамі).

Называецца таксама і версія, паводле якой пасля ўказу аб адстаўцы Сухарэнкі і Дземянцея ў КДБ пачалося масавае знішчэнне дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі