Уладзімір Беражкоў затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага

Вынокваючы абавязкі генеральнага дырэктара мінскага хакейнага клуба “Дынама” Уладзімір Беражкоў затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА №1 па вул.Валадарскага, паведамляе сайт tribuna.com.

Тэлефон Беражкова зараз адключаны. У офісе клуба злучыць з генеральным дырэктарам адмовіліся і прапанавалі выйсці на сувязь па мабільным тэлефоне.

У Следчага камітэце пацвердзілі гэту інфармацыю. І заявілі, што ён затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы сродкаў.

“Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара — генеральнага менеджара хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Уладзіміра Беражкова. Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў памеры не менш за 45 млн рублёў”, — распавяла прадстаўніца следчага камітэта Юлія Ганчарова Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву.

Беражкова падазраюць у крадзяжы не менш чым 45 млн рублёў

Нагадаем, раней крымінальная справа была пачатая ў дачыненні да генеральнага дырэктара “Дынама” Максіма Суботкіна па падазрэнні ў прычыненні шкоды ў асабліва буйным памеры. Менавіта пасля гэтага Беражкоў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў генеральнага дырэктара, а таксама працягваў выконваць функцыі генеральнага менеджара клуба.

Фота: belgazeta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі