Геній ці авантурыст – прадзюсар Максімкаў паставіць спектакль
Прадзюсар Уладзімір Максімкаў прыдумаў шоу, у якім вырашыў “аб'яднаць тэатр, музыку, кіно, псіхалогію і сеанс глядацкага самакапання з дапамогай інтэрактыўнага ўдзелу ў дзеянні”. Пры тым што да апошняга часу Максімкаў ні разу не быў заўважаны хоць у нейкай супрацы з тэатрам.
Адкуль з’явілася ідэя тэатральнай пастаноўкі? Ці дастаткова аднаго жадання, каб такую ідэю ажыццявіць? Ці можна знайсці акцёраў для свайго тэатралізаванага шоу праз сацсеткі сярод непрафесіяналаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадзюсар, аўтар і пастаноўшчык тэатралізаванага “Шоу прысяжных засядацеляў” Уладзімір Максімкаў.