Генпракуратура: нас не інфармавалі пра месцазнаходжанне Кудзіна

Генпракуратура: нас не інфармавалі пра месцазнаходжанне Кудзіна

Генпракуратура Беларусі пракаментавала інфармацыю пра затрыманне ў Маскве байца ММА Аляксея Кудзіна.

"Да нас пакуль не паступіла інфармацыя пра месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна. Важна ўлічваць, што па працэдуры звесткі пра затрыманне альбо ўсталяванне той ці іншай асобы на тэрыторыі замежнай дзяржавы з мэтай яго выдачы мы атрымліваем, як правіла, праз нейкі час. Нас пра гэта праінфармуюць органы дазнання альбо замежныя калегі", — цытуе Tribuna.com каментар Генпракуратуры.

Як паведамляла Еўрарадыё, неаднаразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу Аляксея Кудзіна затрымалі ў Мскве. У Беларусі ён абвешчаны ў вышук пасля ўдзелу ў пратэстах у жніўні 2020 года. На Кудзіна пачалі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. 

З Расіі яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі