Генпракуратура прызнала, што 19 снежня затрымлівалі выпадковых людзей
Рыгор Васілевіч выказаў спачуванні тым, хто пацярпеў падчас разгону акцыі 19 снежня, распавёў, што ніхто з палітыкаў не скардзіцца на ўмовы ў СІЗА КДБ, а таксама выступіў за тое, каб затрыманых выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказаў спачуванні тым, хто пацярпеў падчас разгону акцыі 19 снежня. Але адзначыў, што трэба ўлічваць, што людзі былі на несанкцыянаваным мітынгу. У чарговы раз генпракурор заявіў, што ў затрыманых, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, няма скаргаў на немагчымасць сустрэцца з адвакатам. Паводле яго словаў, пракуроры праводзілі адпаведную праверку 31 снежня і 24 студзеня і не атрымалі ніводнай ні вуснай, ні пісьмовай скаргі. У тым ліку і ад тых экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія не бачылі свайго адваката ад 27 снежня.
Рыгор Васілевіч: “З боку тых, хто знаходзіцца ў следчым ізалятары, не было выказана прэтэнзій на той конт, што няма магчымасці сустрэцца з адвакатам. Я нават пачаў высвятляць: можа, ёсць пісьмовыя заявы ад іх на гэты конт, можа ёсць адмова аб падаванні сустрэч з адвакатам — тады можна абскардзіць гэтую адмову і ў судовым парадку. Я накіраваў ліст старшыні КДБ, каб былі прынятыя меры арганізацыйнага характару, калі ёсць неабходнасць у такіх сустрэчах”.
А ў якасці сведкі Рыгор Васілевіч прадставіў журналістам супрацоўніка Генпракуратуры Андрэя Пусташылу, які і наведваў з праверкай СІЗА КДБ. Ён пацвердзіў, што скаргаў ад экс-кандыдатаў і іншых зняволеных не паступала. Нават адзначыў, што былі падзякі ў бок адміністрацыі СІЗА. Праўда, хто канкрэтна дзякаваў і за што, не ўдакладніў.
А сам Васілевіч ухіліўся ад адказу на пытанне: ці цікавіліся ў затрыманых наконт скаргаў пра немагчымасць сустрэцца з адвакатам або абмяжоўваліся пытаннямі пра ўмовы ўтрымання?
Што ж тычыцца магчымасці змены меры стрымання пад вартай, то, паводле Васілевіча, Генпракуратура не можа ініцыяваць гэта самастойна. Але падтрымае такую прапанову, калі з ёй выступіць следства. Прынамсі, у дачыненні да Ірыны Халіп.
Рыгор Васілевіч: “Калі кіраўнік следчай групы будзе ініцыяваць змену меры стрымання, мы абавязкова гэта падтрымаем. Змену меры стрымання пад вартай на больш прымальную. Але, наколькі я ведаю, дзіцё зараз пад апекай бабулі. І мне ўяўляецца, што пакуль такая сітуацыі — рашэнне такое. І гэта мера, якая дазваляе лічыць, што дзіцё знаходзіцца пад наглядам”.
Адначасова Генпракурор заявіў, што выступае за тое, каб як мага менш выкарыстоўвалі такую меру, як знаходжанне за кратамі, і лічыць вартым замяняць яе на падпіску аб нявыездзе, хатні арышт і гэтак далей. Прычым тыя, хто будзе чакаць суда пад хатнім арыштам, павінны самі аплачваць працу людзей, якія іх будуць ахоўваць.
У той жа час Генеральны пракурор прызнаў, што былі выпадкі, калі суды беспадстаўна каралі невінаватых людзей за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 снежня.
Рыгор Васілевіч: “Мы некалькі такіх фактаў выявілі, калі асобы не ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, але былі пакараныя. І суды, у тым ліку і з уласнай ініцыятывы, прызналі вынесеныя адміністрацыйная пакаранні незаконнымі. Іх не так і шмат — можа, 5-7 такіх выпадкаў. У мяне на разглядзе была адна скарга на гэты конт, і мы ўбачылі, што там сапраўды асоба не ўдзельнічала ў мерапрыемстве і незаконна была прыцягнутая”.
І параіў усім, хто мае прэтэнзіі да рашэння суда альбо да спецслужбаў, якія праслухоўвалі іх тэлефоны, звяртацца са скаргамі ў пракуратуру. Праўда, так і засталося незразумелым, ці будуць неяк пакараныя суддзі за вынясенне незаконных прысудаў.
Адказваючы на пытанне Еўрарадыё, Рыгор Васілевіч заявіў, што падчас разгляду ў судзе вынікаў расследавання па справе аб масавых беспарадках 19 снежня можа быць вынесенае рашэнне і наконт таго, наколькі адпавядалі закону дзеянні службовых асоб, якія кіравалі праваахоўнымі органамі на Плошчы.
Рыгор Васілевіч: “Што тычыцца нейкай адказнасці службовых асоб, дзейнічалі яны ў рамах закона альбо не — гэта таксама пакажуць вынікі расследаванняў. І калі справа будзе перададзена ў суд, то шмат будзе залежаць ад судовага прысуду. Будзе пацверджаная віна гэтых асоб ці не будзе. Гэта факты ацэначнага характару з пункту гледжання норм Крымінальнага кодэкса, можа, якіх іншых актаў заканадаўства”.
Нагадаем, што 26 студзеня міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў усю адказнасць за дзеянні праваахоўных органаў 19 снежня ўзяў на сябе. Згодна са словамі кіраўніка МУС, менавіта ён аддаваў загады на разгон і затрыманні дэманстрантаў.
Фота: Змітра Лукашука