Генпракуратура ўзмоцніць нагляд за работай са зваротамі грамадзян

Генпракуратура Беларусі будзе ўзмацняць нагляд за работай са зваротамі грамадзян. Аб гэтым паведаміў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, перадае БЕЛТА. Сёння генпракурор правёў асабісты прыём грамадзян у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы.

Паводле слоў Васілевіча, аналіз зваротаў жыхароў вобласці паказаў, што насельніцтва хвалююць і праблемы, якія пры больш уважлівым падыходзе могуць быць вырашаны на мясцовым узроўні.

Генпракурор падкрэсліў, што неабходна больш уважліва падыходзіць да зваротаў грамадзян на месцах, не дапускаць валакіты. Ён адзначыў, што для павышэння якасці работы з грамадзянамі будуць больш актыўна выкарыстоўвацца меры пракурорскага нагляду. Так, вырашана, што пракуратура будзе праводзіць маніторынг работы ўстаноў, на якія па частцы зваротаў грамадзян паступае найбольшая колькасць нараканняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі