Генпракуратура заяўляе, што знайшла ў Гомельскім раёне "нямецкія Курапаты"
У Гомельскім раёне знайшлі месца масавага пахавання часоў вайны, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
У лесе Чэнкаўскага лясніцтва выявілі 34 ямы-магілы глыбінёй ад 2 да 4 метраў і дыяметрам 4 метры і больш кожная. З іх дасталі парэшткі больш як 300 чалавек — як мужчын, так і жанчын. На чарапах ёсць скразныя сляды ад стрэлаў у патыліцу.
Таксама ў ямах знайшла асабістыя рэчы забітых: грабеньчыкі, зубныя шчоткі, манеты, партманэ, ключы, кубкі, фрагменты абутку, люстэркаў і г.д. Усе яны, на думку экспертаў Генпракуратуры, сведчаць, што тут пахаваныя менавіта мірныя жыхары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.