Генпракурор Беларусі гаварыў пра беларусаў, якія ваююць ва Украіне

Генпракурор Аляксандр Канюк правёў 20 лютага ў Мінску прэс-канферэнцыю. Адказваючы на пытанні журналістаў, ён закрануў і тэму вайны на Данбасе і ўдзелу ў ёй беларусаў на абодвух баках канфлікту.

“Пакуль такіх спраў няма…. Наёмніцтва — гэта таксама злачынства. Яно прадугледжана ў Крымінальным кодэксе. Калі такія факты будуць — я прыйду і вам скажу аб іх”, — заявіў Аляксандр Канюк.

Баец-беларус з "ЛНР": Нашых тут шмат, больш за 500 чалавек, яны паўсюль…

Нагадаем, 18 лютага падчас прамой лініі з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам журналіст Еўрарадыё задаў пытанне наконт удзелу беларусаў у так званай арміі “Наваросіі”. Вось што сказаў Ігар Шуневіч: “Сёння нам вядомы факты пра ўдзел некаторых беларусаў у ваенных дзеяннях за мяжой. Усе яны разглядаюцца праз прызму крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, незалежна ад таго, дзе чалавек ваюе. Калі ёсць прыкметы крымінальных дзеянняў, у прыватнасці, наёмніцтва, то мы праз гэту прызму людзей разглядаем. Заведзеных крымінальных спраў па тых фактах, якія вы назвалі, пакуль не распачата”.

Чым займаліся сепаратысты-беларусы да вайны на Данбасе

“Усе беларусы, якія ваююць за Наваросію, падтрымліваюць Бацьку”

Дзядзька сепаратыста-беларуса: Ён харошы, толькі, бывае, башню яму сарве

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі