Генсакратар ААН наведаў пацярпелы пасёлак Барадзянка пад Кіевам
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш падчас візіту ва Украіну наведаў пасёлак Барадзянка пад Кіевам.
Гэты пасёлак моцна пацярпеў падчас расійскай акупацыі. Сведкі казалі, што разбурэнні ў Барадзянцы нават большыя, чым у Бучы і Ірпені.
"Я ўяўляю сваю сям'ю ў адным з гэтых дамоў, зараз разбураных і чорных. Я бачу, як мае ўнучкі ў паніцы ўцякаюць. Вайна ў XXI стагоддзі недапушчальная", — сказаў Гутэрыш.
Перад паездкай ва Украіну генсакратар ААН наведаў Маскву, дзе сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.
"I imagine my family in one of those homes, now destroyed and black. I see my granddaughters running away in panic. There is no way the war can be acceptable in the 21st century," @antonioguterres said on his visit to the earlier hard-hit #Borodianka near #Ukraine's capital. pic.twitter.com/olI4WtgroJ
— OCHA Ukraine (@OCHA_Ukraine) April 28, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.