Генсакратар Савета Еўропы: Малдова можа стаць "гарачай кропкай"
Малдове неабходныя тэрміновыя рашучыя рэформы палітычных інстытутаў і банкаўскай сістэмы, лічыць Турб'ёрн Ягланд.
Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд апублікаваў у The New York Times артыкул, прысвечаны сітуацыі ў Малдове. На думку палітыка, улады Малдовы мусяць тэрмінова прыняць меры па барацьбе з карупцыяй і ўмацаванні банкаўскай сістэмы, а таксама рэфармаваць палітычныя інстытуты і судовую сістэму. У іншым разе ў гэтай краіне можа ўзнікнуць "крызіс бяспекі", які пагражае выйсці далёка за межы Малдовы.
Паўнамаштабны канфлікт у Прыднястроўі цяпер малаверагодны, аднак пры напружанасці сітуацыя даволі хутка можа выйсці з-пад кантролю, перадае РБК словы Ягланда. Шмат хто ў Малдове асцерагаецца, што Прыднястроўе можа паўтарыць лёс Крыму. Падставай для такой трывогі служыць надзея некаторых сацыяльных груп на падтрымку Расіі.
Ягланд заклікаў Кішынёў узяць урокі з падзеяў ва Украіне. "Мы не павінны забываць, што крызіс ва Украіне пачаўся з глыбокага расчаравання народа палітычнымі інстытутамі", — канстатаваў ён.
Фота: AP