Герасіменя: Хачу свабодна гаварыць на беларускай мове
Вядомая беларускай плыўчыха на прэс-канферэнцыі, праведзенай у "Беларусбанку", адказала на пытанне і пра родную мову.
"Прызнаюся, у мяне часта пра гэта пытаюцца, — цытуе словы Аляксандры Герасімені "Прессбол". — Маўляў, Саша, калі вы загаворыце на беларускай мове. Я вельмі хачу гэта зрабіць, але ў маім асяроддзі ёсць усяго толькі некалькі чалавек, з якімі можна на ёй мець зносіны, а гэта, пагадзіцеся, не самая лепшая практыка".
Паводле слоў Герасімені, яна чытае кнігі на беларускай мове, але "пакуль яшчэ не адчувае ў сабе здольнасці размаўляць на ёй свабодна".
Нагадаем, раней плыўчыха распавядала, што яе захапіла гісторыя Вялікага княства Літоўскага — старажытнай беларускай дзяржаўнасці.
Фота — bymedia.net