Германія паступова пачынае выходзіць з рэжыму ізаляцыі
15 красавіка канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што яе краіна паступова пачынае выходзіць з рэжыму ізаляцыі, уведзенага пасля распаўсюду каранавіруса. На прэс-канферэнцыі яна выказалася наконт сітуацыі і агучыла бліжэйшыя меры. Ужо ў бліжэйшы час могуць аднавіць працу нехарчовыя крамы плошчай да 800 квадратных метраў. Ім давядзецца выконваць санітарныя патрабаванні. З 4 траўня пачнуць адкрывацца школы. Спачатку ў іх вернуцца выпускныя класы, пазней — малодшыя школьнікі. Што да масавых мерапрыемстваў, то іх не плануецца дазваляць да канца лета 2020-га. Улады будуць адсочваць сітуацыю і кожныя два тыдні карэктаваць стратэгію, паведамляе meduza.io.
У свеце колькасць выпадкаў COVID-19 перавысіла 2 мільёны, у Германіі іх больш за 132 тысячы. Памерлі 129 тысяч чалавек, у Германіі — 3,5 тысячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.