Гібрыдны саюзнік: ці застаецца ім Лукашэнка для Украіны?
Насуперак скандальным заявам Мінска то наконт зброі, што трапляе з Украіны ў Беларусь, то наконт баз для беларускіх баевікоў на тэрыторыі суседняй краіны адносіны паміж нашымі дзяржавамі былі досыць сяброўскімі. А Лукашэнка падабаўся ўкраінцам нават больш, чым беларусам у апошнія гады. І раптам заявы пра планы палётаў з Мінска ў Крым, допуск “следчых” з так званай ЛНР на допыт да Рамана Пратасевіча…
Ці застанецца Лукашэнка і пасля гэтага “гібрыдным саюзнікам” Украіны? Ці будуць палёты ў Крым прыраўнаныя да прызнання яго Мінскам расійскім? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.