"Глядзі, як ляціць!" Расіяне флэшмобам падтрымалі Telegram (відэа)
Глеб Ліманскі, Надзея Міроненка/"Новая газета"
22 красавіка Telegram заклікаў расійскіх карыстальнікаў выступіць за свабодны iнтэрнэт. На 7-й дзень блакавання мэсэнджар разаслаў сваім карыстальнікам асаблівыя апавяшчэнні:
"Калі вы падтрымліваеце свабодны інтэрнэт, запусціце з вакна папяровы самалёцік сёння роўна ў 7 вечара".
Папяровыя самалёцікі, эмблема Telegram, сталі сімвалам офлайн-пратэсту. Пасля флэш-мобу удзельнікаў папрасілі сабраць самалёцікі ля сваіх дамоў.