Глыбіня падзення: што адбываецца з курсам рубля і што рабіць?

Глыбіня падзення: што адбываецца з курсам рубля і што рабіць?

Панядзелак 9 сакавіка пачаўся для беларусаў з панікі і спалоханых разваг: бегчы ў абменнік ці ўжо позна? Хаця можна з упэўненасцю сказаць, што гэта звыклы для беларусаў стан кожны раз, як курс беларускага рубля пачынае рэзка падаць, а долара і еўра — расці. Таму, калі стала вядома, што курс расійскага, а следам за ім і беларускага, пачаў імкліва "змяняцца" ў горшы адносна долара бок, беларусы чарговы раз запанікавалі і прыгадалі 2011 год...


Што стала прычынай рэзкага падзення курса беларускага рубля? Ці можна гаварыць пра пачатак крызісу, падобнага да валютнага крызісу 2011 года? Што рабіць з прыхаванымі на "чорны дзень" заначкамі і ці можна зарабіць на ваганні валют?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі