Год "хіміі" - за патрабаванне ад ваенкамату позвы па-беларуску

Гомельскага актывіста аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўгена Якавенку асудзілі на год абмежавання волі за ўхіленне ад закліку на ваенную службу. Ён накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу. Такі прысуд вынес 4 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля, паведамляе БелаПАН. У сваім апошнім слове Якавенка заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, бо не ўхіляўся ад прызыву і не атрымліваў позваў, а толькі патрабаваў рэалізаваць сваё гарантаванае Канстытуцыяй права — на вядзенне з ім перапіскі па-беларуску. Грамадскі актывіст не згодзен з прысудам, лічыць яго несправядлівым і будзе абскарджваць рашэнне суду.

Дарэчы, па аналагічным абвінавачванні суд Савецкага раёна Гомеля апраўдаў Якавенку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі