Гол Луіса Суарэса вывеў зборную Уругвая ў плэй-оф чэмпіянату свету

Гол Луіса Суарэса вывеў зборную Уругвая ў плэй-оф чэмпіянату свету

Зборная Уругвая 20 чэрвеня на чэмпіянаце свету па футболе абыграла каманду Саудаўскай Аравіі — 1:0. Адзіну гол у сустрэчы забіў Луіс Суарэс на 23-й хвіліне пасля падачы вуглавога.

Гэта другая запар перамога уругвайцаў. Дзякуючы ёй каманда выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. 

Дарэчы, перамога Уругвая дазволіла і Расіі, якая таксама мае дзве перамогі, афіцыйна аформіць выхад у плэй-оф. Абедзве каманды маюць па шэсць ачкоў. 25 чэрвеня ў Самары адбудзецца матч зборных Уругвая і Расіі, які вызначыць пераможцу групы А.

У гэты ж дзень Сірыя і Егіпет у Валгаградзе вызначаць нагоршую каманду групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі