Голы гамяльчук параніў нажом чатырохгадовую дзяўчынку і яе бабулю

Голы гамяльчук параніў нажом чатырохгадовую дзяўчынку і яе бабулю

Чатырохгадовая дзяўчынка і яе 56-гадовая бабуля пацярпелі ад нападу голага мужчыны з кухонным нажом. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыю Крываногаву.

Інцыдэнт адбыўся днём 15 сакавіка. Голы мужчына ўвайшоў у пад'езд шматкватэрнага дома і стаў правяраць, ці не адчыненыя дзверы ў якую-небудзь кватэру. Адны з дзвярэй апынуліся незамкнёнымі. Мужчына ўварваўся на кухню, схапіў нож і напаў на дзяўчынку. На дапамогу дзіцяці кінулася яе бабуля і таксама пацярпела.

Абяззброіў зламысніка сусед, які прыбег на гучныя крыкі. Ён жа выклікаў міліцыю і хуткую. Бабуля з унучкай цяпер знаходзяцца ў рэанімацыі.

26-гадовага нападніка затрымалі і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу па факце замаху на забойства дзвюх асоб. Экспертам належыць вызначыць, ці быў мужчына ў алкагольным або наркатычным ап'яненні. Высвятляюцца матывы злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі