Гомельская міліцыя затрымала групу фальшываманетнікаў (фота)
У Гомелі 24 лістапада супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама разам з УБЭП затрымалі групу з трох чалавек — 22-гадовую дзяўчыну і двух 37-гадовых мужчын. Падчас асабістага догляду ў іх знайшлі 42 купюры па 10 рублёў з прыкметамі падробкі.
Як паказала экспертыза, грошы былі выдрукаваныя на каляровай друкарцы. Дома ў аднаго з затрыманых выявілі ноўтбук "Ленова", шматфункцыянальную прыладу "Кэнан" для друку каляровых малюнкаў, а таксама іншую камп'ютарную тэхніку. Падчас ператрусу дома ў дзяўчаны праваахоўнікі забралі сістэмны блок камп'ютара.
На затрыманых пачалі крымінальную справу. Следчыя праводзяць комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў для выяўлення прычын і абставінаў злачынства.
Паводле папярэдніх звестак, раней фальшывых купюраў па 10 рублёў узору 2009 года у Беларусі не фіксавалі.